27 студзеня, Хойнікі /Уласн. інф./. Вялікага поспеху дабіліся выхаванцы трэнера СДЮШАР А.М. Лук’яненкі на прайшоўшых у канцы мінулага і ў пачатку 2012 года трох абласных першынствах па барацьбе дзюдо, якія праводзіліся ў г. Гомелі: два першыя камандныя месцы і адно другое – дастойны вынік.
Наша каманда з ліку юніёраў 1993-1996 гадоў нараджэння перамагла з вялікім адрывам ад сапернікаў з Савецкага раёна Гомеля.  |