• Памятник скорбиПамятник скорби
  • РайисполкомРайисполком
  • ПаркПарк
  • Памятник в честь воинов танковой бригады, участвовавших в освобождении района от немецко-фашистских захватчиковПамятник в честь воинов танковой бригады, участвовавших в освобождении района от немецко-фашистских захватчиков
  • Краеведческий музей Краеведческий музей
  • Физкультурно-оздоровительный комплексФизкультурно-оздоровительный комплекс
  • Гостиница Гостиница
Главная -  Гостям -  500 год Хойніцкаму раёну

500 год Хойніцкаму раёну

Юбілей – сур'ёзны, святкаванне - грандыёзнае

Здаецца, што хойніцкага гледача цяжка здзівіць – за апошнія гады ў нас праводзіліся абласныя Дажынкі, рэспубліканскае свята беларускага пісьменства. Але ж 500-гадовы юбілей Хойнік стаў па-сапраўднаму грандыёзным і незабыўным святам. Карагод яскравых імгненняў, які пачаўся вечарам у пятніцу 24 жніўня, не заціхаў усю суботу 25 жніўня.

Раённы арганізацыйны камітэт на чале са старшынёй райвыканкама А.І. Цітком, кажучы вобразна, падрыхтаваў для горада-імянінніка "вялізны торт": замясілі цеста з танцаў і песень, падрыхтавалі крэм з выставак, гульняў ды забаў, выкарысталі пасыпку ў выглядзе гандлёвых радоў і ўпрыгожылі ўсё неапісальным па ўражаннях феерверкам.

"Святкаванне прайшло на дастойным узроўні, – адзначыў пазаўчора на апаратнай нарадзе кіраўнік раёна А.І. Ціток. – Усе службы, прыняўшыя ўдзел у падрыхтоўцы да юбілею, жыхары горада, якія адгукнуліся на заклік аб навядзенні парадку на зямлі, – малайцы, усім дзякуй. Пры гэтым я ўпэўнены, што мы разам здольны на большае".

Прыбраныя, светлыя Хойнікі, у моры агнёў і кветак, часова ператварыліся ў адну вялікую канцэртную пляцоўку. Урачыстае адкрыццё свята адбылося на плошчы Леніна. Сюды з пасівелых вякоў прыйшлі павіншаваць хайнічан і гасцей, падзякаваць ім за здабыткі, якія прымножылі славу горада, Караль і Людвіка Прозары. У падарунак нашчадкам гістарычныя персанажы пакінулі пісьмовы наказ і дары з графскага запасу.

Неабсяжны букет шчырых пажаданняў і падарункаў прыпаднеслі гораду-юбіляру і яго жыхарам ганаровыя госці – намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама В.В. Барысенка, былыя кіраўнікі раёна, сябры з Мазыршчыны і Веткаўшчыны, прадстаўнікі ваеннага камісарыяту Гомельскай вобласці, знакамітыя землякі, спонсары і дэлегацыі Добрапольскага, Народзіцкага, Іванкаўскага раёнаў суседняй Украіны.

Адзін з самых каштоўных прэзентаў падаспеў якраз да юбілею роднага горада – бронзавы медаль ХХХ Летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане. На свяце яе ўладальніцы Вользе Худзенка было прысвоена званне "Ганаровы грамадзянін Хойніцкага раёна". Апранулі чырвоную стужку з адпаведным надпісам і ўручылі пасведчанне, дыплом і сувенір нашай спартыўнай зорачцы старшыня райвыканкама А.І. Ціток і старшыня райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар. Ад імя старшыні Гомельскага аблвыканкама У.А. Дворніка Падзяка за выхаванне дачкі ўручана маці спартсменкі – А.У. Худзенка.

Сёння наш горад такі прыгожы і ўтульны дзякуючы адданай працы, агульным намаганням і творчасці яго жыхароў. На ўрачыстасці за плённую сумесную працу з прадстаўнічымі дзяржаўнымі органамі Хойнікшчыны і вялікі асабісты ўклад у добраўпарадкаванне раёна Ганаровай граматай райвыканкама адзначаны дырэктар Хойніцкага лясгаса І.Ф. Астапенка, дырэктар РСУП "Палессе" Я.В. Белаш, генеральны дырэктар КУП "Гомельмеліяводгас"В.П. Бруневіч, дырэктар ПДРЭЗ П.М. Кудан. Падзякай райвыканкама ўзнагароджаны дырэктар Хойніцкага завода гідраапаратуры В.Я. Смальцар і генеральны дырэктар Гомельскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання М.П. Супрун.

Ганаровай граматы раённага Савета дэпутатаў за вялікі асабісты ўклад у арганізацыю работ па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі раёна ўдастоены дырэктар ААТ "Хойнікірамбуд" Г.А. Васіленка, дырэктар Хойніцкага ПМС В.У. Іванюценка, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Л.Ф. Кулакоўская.

Сардэчныя віншаванні на свяце гучалі ў адрас шчаслівых бацькоў Наталлі Уладзіміраўны і Дзмітрыя Сяргеевіча Старавойтавых, у сям’і якіх напярэдадні 500-гадовага юбілею нарадзіўся сын. Пасведчанне аб яго нараджэнні пад апладысменты публікі маладым людзям уручылі кіраўнік раёна А.І. Ціток і начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама А.М. Дземідзенка.

Да юбілею Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, РУП "Белпошта" і выдавецкім цэнтрам "Марка" выпушчана мастацкая маркіраваная паштовая картка з арыгінальнай маркай "500-годдзе першай згадкі Хойнікаў". Адкрыццё свята было адзначана ўрачыстым сумесным нанясеннем спецыяльнага штэмпеля і ўчыненнем подпісаў на мастацкай картцы намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама В.В. Барысенкам і старшынёй райвыканкама А.І. Цітком.
Захапіў дыханне гледачоў момант выпуску ў неба рознакаляровых шароў. Таксама з вялікім захапленнем усе сачылі за выступленнем духавога аркестра і роты Ганаровай варты.

А потым свята, дарэчы ўдзел у якім прыняла каля 7 тыс. чалавек, ракой разлілося па парку. На гандлёвых радах шумеў багаты кірмаш, які прывабліваў прыемнымі водарамі. Мясцовыя і прыезджыя прадпрыемствы бойка гандлявалі сваімі эксклюзіўнымі таварамі. Увесь час было мнагалюдна каля прыгожа аформленых сельскіх падворкаў. Аматараў мастацкіх вырабаў гасцінна сустракалі ў горадзе майстроў, на шматлікіх выстаўках, паказах, продажах.

Мноства атракцыёнаў, дзіцячы паравозік, які курсіраваў па парку, інтэлектуальныя і спартыўныя конкурсы, асобная канцэртная праграма – радасці дзяцей не было межы. Нежартоўныя баталіі разгарнуліся і на гарадскім стадыёне. Прыхільнікаў незвычайных транспартных сродкаў прыцягнула выстаўка рэтра-аўтамабіляў і матацыклаў. Многія выказвалі жаданне ўбачыць любімыя Хойнікі з вышыні – аблёт на верталёце пакідаў у іх неапісальныя ўраджанні. А колькі было песен, танцаў…

Яскравы адбітак пакінуў вячэрні канцэрт арт-цэнтра "Капуста". Неверагодна ўражваючым было выступленне цыганскага тэатра "Джыпсі бэнд", балета "Флай", зоркі беларускай эстрады Ніны Багданавай. Кульмінацыйным стала каляровае шоу ад тэатра агню "Атэш".

У Пакроўскай царкве праведзена святочнае богаслужэнне.

Завяршаючым акордам свята стаў фантастычны па прыгажосці салют.

Два дні хайнічан і гасцей свята ў мора настальгіі сваімі душэўнымі песнямі акуналі "Юнакі Палесся". Усяго чым парадавала нас грандыёзнае свята, вядома, не пералічыць, гэта трэба было бачыць.


У малюнках увесь свет
Малявалі…
… на паперы

Да Дня абароны дзяцей Хойніцкая раённая грамадская арганізацыя "Белая Русь", якую ўзначальвае дырэктар Палескага вытворчага ўчастка ААТ "Малочныя прадукты" Т.Д. Грамовіч, праводзіла конкурс малюнкаў на тэму "Які цудоўны гэты свет". Удзел у ім прынялі больш за 50 дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту.

Першае месца заняў Данііл Нячаеў (6 клас СШ № 3), другое – Уладзіслаў Якімчык (5 клас Казялужскай СШ), трэцяе – Таццяна Цімошчанка (7 клас гімназіі).

Заахвочвальны прыз дастаўся 10-гадовай Вользе Малаш (гурток "Каларыт" ЦТДіМ).

За актыўны ўдзел у конкурсе адзначаны работы Ксеніі Назаранка (3 клас СШ № 3), Ганны Кутоўскай – самай маленькай удзельніцы. Ёй 4 гады, наведвае дзяўчынка яслі-сад № 4 г. Хойнікі.

Сярод устаноў адукацыі самымі актыўнымі былі гімназія, сярэднія школы горада, Казялужская, Стралічаўская СШ і цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.

Пра назву Хойнікі

n

Паходжанне назвы нашага горада прыцягвала ўвагу многіх аўтараў. Найбольш цікавым уяўляецца зварот да тэмы прафесара ГДУ імя Ф. Скарыны А.Ф. Рогалева*. Ён паспрабаваў растлумачыць, як на змену памяншальнай, адзіночнага ліку форме назвы Хвойнічак магла прыйсці назва Хвойнікі.

Паводле яго, гэта стала неабходнасцю па меры росту паселішча, "асабліва тады, калі ў ім быў узведзены замак (першая палова XVII ст.)". Простая замена наймення Хвойнічак на Хвойнік выклікала б аманімію тапоніма і агульнага слова, што было непажадана. Назву пачалі ўжываць у множным ліку (Хвойнікі), стварыўшы адначасова, як вынікае з разважанняў мовазнаўцы, ужо прыдатную аманімію агульнага слова і абазначэння асобаў паводле месца іх пражывання. А.Ф. Рогалеў мяркуе, што хвойнікі (у аўтара чамусьці ўжыты паланізм: хойнікі) – гэта "людзі, якія жывуць у пасяленні і замку, размешчаных побач з хваёвым лесам". Апошні тэзіс быў бы вельмі прывабны, каб не тое "ў пасяленні і замку", бо ім найперш і абгрунтоўваецца замена назвы ў адзіночным ліку на назву ў ліку множным.

У цэлым жа версія арыгінальная, але неадпаведная рэчаіснасці.

Ужо дваццаць гадоў вядома ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, што Хвойнічак абмежавальнага акта Брагінскай воласці 1512 г. з нашым горадам нічога агульнага не мае, а Хвойнікамі паселішча названа яшчэ ў 1532 г., г. зн. задоўга да пабудовы тут замка.

Лепш звярнуцца да гісторыі асваення нашай часткі Брагінскай воласці. Пэўна ж, яно ішло з поўдня, ад Брагіна, там было зручней жыць – і рака ёсць, і глебы па яе берагах больш урадлівыя ды прыдатныя для апрацоўкі. З каралеўскага ліста князю Дзмітрыю Відэніцкаму ад 1532 г., а ўскосна і з акта 1512 г., складзенага дзяржаўцам трахтамірскім і дымірскім Іванам Кліміцічам, вынікае, што ў тыя часы Хвойнікі былі самым паўночным паселішчам воласці. Бліжэйшае да іх з поўдня – сяло Лісцвін (Паселічы заснаваныя значна пазней – паміж 1532 і 1581 г.). Цікава, у аднаго сяла, відавочна, больш ранняга, назва "лісцевая", у другога – "хваёвая".

Разгадка, мусіць, у тым, што ад Брагіна да парослага тады хваёвым лесам узвышша, якое і сёння аддзяляе Паселічы і Лісцвін ад Хойнік, мясцовасць была ўжо з большага асвоеная аратымі, пастухамі, лесавікамі. А на поўнач, да самых Маканавічаў, бліжэйшага сяла ўжо Рэчыцкай воласці, паселішчаў не было. Вось гэтае вялізнае ўрочышча і магло атрымаць ад брагінцоў, лісцвінцаў ды ўсіх, хто да яго набліжаўся з поўдня, агульнае найменне – Хвойнікі**. Падобна, з-за вельмі прыкметнага кантрасту Лісцвін і названы так. Калі ж за гарою аселі аратыя, на іх сяло была перанесена даўняя назва паўночных лясных абшараў.

Чаму Хвойнікі паўсталі на ўскрайку забалочанай даліны ракі Квесі? Цяжка яшчэ назваць якое паселішча, размешчанае на гэткай няздобіцы (дзеля жарту: каб ведалі людзі, што яму наканавана стаць у будучыні мястэчкам і раённым цэнтрам, наўрад ці б пасяліліся тут). Чым гэта магло быць выклікана? Ды ўсё проста. Тым, што ў гэтым месцы не было скразнога лесу, векавой пушчы, а значыць і асесці лягчэй. Вакол жа – некранутыя хвойнікі (хвайнікі), у глыбі якіх пазней заснаванае паўночнае сяло назвалі ўвогуле Вялікім Борам...

*Аляксандр Рогалеў. Пра назву горада Хойнікі.//Хойнікшчыны спеўная душа. Народная духоўная культура Хойніцкага краю. Фальклорна-этнаграфічны зборнік. Мінск, 2010. С. 287-288.


31 ліпеня 1958 года лічыцца датай утварэння рамонтнага завода. Колькасць працуючых на той момант складала 47 чалавек.

Прадпрыемства займалася рамонтам аўтамабіляў і рухавікоў ГАЗ-51. Гадавая праграма складала 300 рухавікоў і 200 аўтамабіляў ГАЗ-51. Вытворчыя цэхі размяшчаліся на плошчы 1419 кв.м.

Паступова ўводзіліся новыя вытворчыя плошчы, на якіх у 1968 годзе рамантавалася ўжо 5913 рухавікоў ГАЗ-51 у год, а колькасць працуючых складала 158 чалавек.

У 1960-1970 гадах праведзена рэканструкцыя завода. Пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю маторны цэх, кацельня, помпавая, бытавыя памяшканні корпуса № 2. Пры гэтым нарошчваліся вытворчыя магутнасці: у 1971 годзе рамантавалі 9163 рухавікі ў год, задніх мастоў ГАЗ-51 – 1500 штук, пярэдніх мастоў ГАЗ-51 – 1640 штук.

У 1975 годзе пабудаваны новы склад для захоўвання матэрыяльных каштоўнасцей. Разам з рамонтнымі работамі ішло асваенне выпуску новай электратэхнічнай прадукцыі. Гэта аўтаматычныя ўстаноўкі для зарадкі і захоўвання акумулятарных батарэй, шафы зарадныя. Прадукцыю пастаўлялі ва ўсе рэспублікі СССР, а таксама ў Йемен, Іран, у Манголію і на Кубу. Неаднаразова прымаў завод удзел у выстаўцы ВДНГ СССР у г. Масква.

З 15 верасня 2003 года прадпрыемства мае назву – камунальнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Хойніцкі рамонтны завод". З цягам часу пашырылася наменклатура рамантуемых рухавікоў і агрэгатаў аўтамабіляў, асвоены выраб гідрацыліндраў, пашырыўся ўчастак станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем. Выкарыстоўваюцца прагрэ-сіўныя тэхналогіі, матэрыялы, абсталяванне.

Да 500-гадовага юбілею Хойнік
“Хвойнікі” і “Хойнікі” – рознамоўныя формы арыгінальнай назвы

Колькі часу таму мінскіх краязнаўцаў У. А. Малішэўскага і П. М. Пабоку (кніга “Нашы гарады” 1991г.), дырэктароў Хойніцкага музея А. М. Зелянкоўскага (брашура 1995 г.) і М. С. Скрыпчанку (артыкул у ЛС ад 26. III. і 13. IV. 2005) цікавіла пытанне: калі і ў выніку чаго беларускую форму назвы сённяшняга горада “Хвойнікі” змяніла польская форма “Хойнікі”? Падсумаваўшы выказаныя меркаванні, пазіцыю аўтараў можна вызначыць такім чынам, нібы пачатак быў пакладзены дароўнай граматай 1568 г. князёўны Фенны Любецкай пану Шчаснаму Харлінскаму, а самую назву перайначылі палякі.

У раённым краязнаўчым музеі раней экспанаваўся фотаздымак тае граматы, але ён абсалютна не чытаецца. Высветлілася, што тэкст, відавочна, значна пашкоджаны, бо ўтрымлівае шмат пропускаў, даўно ўжо апублікаваны Кіеўскай археаграфічнай камісіяй*. Каб пазбегчы паўтораў, прыводзім толькі ўрывак з самой граматы.

“Я, Фенна Дмитровна Любецкая, жона пана Щасного Харлинского, дворенина и струкциса господара короля его милости, вызнаваю и явно чиню сим моим листомъ всим посполите и кожному з особна, кому того чтучи слышати нинешним и напотом будучимъ: што перво сего матка моя небожчица кнегиня Дмитровая Романовича Любецкая кнегиня Фенна Семеновна Полозовна небожчику брату моему а сыну своему князю Богушу Дмитровичу Любецкому зостала винна певную суму пенезеи две тысечи копъ грошеи личбы литовское, которую взявши до рукъ своих, на потребы свое властные обернула и в тои суме двохъ тисечах копахъ грошеи заставила сыну своему а брату моему именя свое отчизные, дедизные, материстые у повете Киевскомъ лежачие, тоестъ… Хоиники, Острог, Лядовичи, Новосолки, Глядковичи, Хвостницу, Ставокъ, Сосновую, половицу Лопатина, Загайцы, Гостомлъ, Вытечов, Бышов, Бугаювъ, землю Злобицкую, три дворища в месте Киевскомъ а дворище, на которомъ былъ двор небожчика деда моего пана Семена Полоза, которые именя и дворища вышеи мененые въ тои суме его милости малжонкови моему заделати и нагородити а на часы пришлыи и потомныи его милост охотнеишимъ и прихилнеишимъ уделати, именя мои вышеи мененыи замок** и место Хабную, зо въсими селы ку оному замку прислухаючими, што матка моя отцу моему за третюю част всее отчизны своее на вечностъ записала, со всемъ як ся в собе мает, а бояры, з людми отчизными, прихожими, данными, и куничъными, и с тяглыми, з данью медовою и грошовою, з боры, лесы, сеножатми, ставы, з мълыны, и зъ их вымелъками, з реками, и з речками, з бобровыми гоны, з ловы звериными, з пташъими, и зъ гнезды соколими и со всимъ, як ся тые именя сами в собе мают и якъ их небожчица матка моя небожчику отцу моему записала, малжонку своему пану Щасному Харлинскому даю, дарую на вечност записую, отдаляючи от всехъ близких кровных и повиноватыхъ моихъ; мает и волен будет его милость пан Щасныи Харлинскии малжонок мои тые именя у верху мененые, у моцы и владности своеи маючи, со всими пожитками на собе вечне держати и их уживати и там ку пожитку своему росширити, прибавити и кому хотячи продати, даровати, заменити, на вечност записати и так якося его милости налепе видати… а я сама, так теж близкии, кровныи и повиноватыи мои того его милости боронити и ничим уступовати не маем вечными часы…

Писан в Луцку, лета Божего нароженя тисеча пятсот шестдесят осмого, месеца декабра, шостого*** дня…”

Як бачым, акрамя формы “Хоиники”, у дакуменце прысутнічаюць і іншыя прадукты ўплыву польскай мовы – “Бугаювъ”, “малжонок”. Дададзім яшчэ, што пры першай згадцы нашы Навасёлкі названыя – “Новосюлки”. Тым жа часам, дакумент не польскамоўны, як і не былі палякамі ні запісаўшы яго ў гродскія кнігі падстараста луцкі Пётр Хамяк, ні, у адрозненне ад мужа, сама пані Фенна (з князёў Любецкіх) Харлінская.

Меркаваць, а надалей і сцвярджаць, нібы “з таго часу ва ўсіх дакументах і пайшла гэтая скарочанаяназва” (У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока), або “пасля гэтай даты [1568 г. – С. Б.] ва ўсіх дакументах успамінаюцца Хойнікі” (А.М. Зелянкоўскі) няма падставы. І людзі так не казалі, і ў дакументах гэтак пісалі не заўсёды. У “рускамоўнай” грамаце 1574 г. князёў-братоў Аляксандра і Міхаіла Вішнявецкіх сказана, што мяжа іх уладанняў праходзіла “до дороги Хвоиницкои****. Ды нават і ў польскамоўных дакументах форма “Chojniki” зацвердзілася не адразу. Напрыклад, у тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1631 г., з вуснаў мясцовых інфарматараў названыя “Chwoyniki”*****.

Па гэтаму пытанню застаецца хіба паўтарыць сказанае раней, а менавіта: аўтэнтычная форма назвы з’яўляецца гістарычнай каштоўнасцю. Аднак, на працягу XVII – XVIII стст. у справаводстве Беларусі пераважала польская мова, і раней ці пазней форма ўсё роўна б змянілася. Больш сур’ёзным падаецца іншае. Пан Мікалай Харленскі (сын Шчаснага) спрабаваў наогул перамяніць арыгінальную назву “Хойнікі” на каланіяльную – “Новы Харленж” у гонар свайго радавога гнязда – Харленжа ў Люблінскім ваяводстве. На 1618 г. А. Ябланоўскі зафіксаваў у дакуменце як раз такое імя. Але ўрэшце яго спасціг лёс тых новых назоваў, якія мусілі – пісаў польскі гісторык. Што да аўтэнтычнай беларускай формы, то ў XX і ў XXI ст. ніхто звонку не перашкаджаў і не перашкаджае вярнуць да жыцця “Хвойнікі”… Ці ёсць прыхільнікі такой ідэі сёння?

Пра “Астрог” і “Лядавічы”, згаданыя ў грамаце Фенны Харлінскай. Пазнейшыя Астрагляды ў 1568 г. ці маглі ўяўляць з сябе два асобныя паселішчы з уласнымі назовамі, якія потым зліліся ў адно? Малаверагодна. Тым болей, што раней у каралеўскім лісце князю Дз. Р. Відэніцкаму 1532 г. і пазней у згаданай грамаце князёў Вішнявецкіх сустракаем адну і тую, сапраўдную назву – “Остроглядовичи”. Наўрад ці мы маем справу з памылкай XVI ст., зробленай у грамаце або ў актах Луцкага гродскага суда. Хутчэй за ўсё яе дапусцілі выдаўцы дакумента ў 1911 г.

*Архив Юго-Западной России (АЮЗР). Ч. VIII. Т. VI. Киев, 1911(Акты аб землеўладанні XVXVIII ст. № LXXVI)
**Прывілей на яго пабудову князь Дз. Р. Відэніцкі (Любецкі) атрымаў 16 (26 н. ст.) лютага 1541 г. (АЮЗР. Ч. VIII. Т. V. Киев, 1907. №XIV)
*** Шаснаццатага н. ст.
****Урывак з НГАБ у Мінску. Ф. НГАБ. Ф. 694. Воп.7. А. з. 871. А. 19. гл. на фотаздымку
*****АЮЗР. Киев, 1886.Ч. VII. Т. I. Акты о заселении Юго-Западной России. C. 396 – 397.

Родному городу-юбиляру –
красивые улицы

Чуть более месяца осталось до 500-летия нашего любимого горо-да. Районная власть прикладывает все силы, чтобы Хойники к этой дате выглядели ухоженными и благоустроенными, а жители погрузились в волну предпраздничного настроения. О том, как идёт подготовка к зна-менательному событию, читателям "Хойникских новостей" рассказыва-ет заместитель председателя райисполкома, заместитель председателя оргкомитета по подготовке и проведению празднования юбилея Ж.Н. ЧЕРНЯВСКАЯ.

– Главные вопросы, обсуждаемые на заседаниях оргкомитета, – обеспечение праздника и стратегия его программы: от разработки при-глашений на праздник гостей до финансирования праздничных меро-приятий. В подготовке к празднику задействованы самые разные служ-бы и организации, каждая из которых призвана решать свои вопросы: благоустройство, украшение города, озвучивание концертных про-грамм, сценарии и празднование юбилея, встреча гостей и многое-многое другое.

Театр, как известно, начинается с вешалки, а город – с внешнего вида. Хойники – это не только чистые улицы, жилые и административ-ные здания, промышленные корпуса и тихий, почти сельский уклад жизни окраин. Хойники – это все мы, кто трудится в рабочем цехе, строит жильё, учит детей, руководит большим коллективом и открывает своё, пусть небольшое дело. Неслучайно сейчас, при подготовке к празднованию Дня рождения города, руководство района уделяет осо-бенное внимание благоустройству Хойник.

Из областного бюджета выделено 2 миллиарда рублей, которые будут использованы на асфальтирование улицы Тургенева в микрорай-оне "Юбилейный", благоустройство здесь придворовых территорий. 330 миллионов выделенных бюджетных средств направлены на обустройст-во тротуаров по улице Колесника.

Существенной реконструкции подвергается и детская площадка в микрорайоне "Юбилейный", куратором всех работ является КЖУП "Хойникский коммунальник". Активное участие принимают трудовые коллективы Хойникского леспромхоза ЗАО "Мозырьлес", изготовив-ший из своих материалов 4 башенки, и Полесский государственный ра-диационно-экологический заповедник, который предоставил пиломате-риалы для ограждения площадки.

Предприятиями района изготовлено малых архитектурных форм на общую сумму 140 миллионов рублей.

Одним словом, делается всё, чтобы каждый кусочек города был чистым и аккуратным. В этой связи обращаюсь к жителям города, вла-дельцам индивидуальных домовладений с просьбой поддерживать по-рядок на своих территориях, чтобы гости, которые приедут на праздник, уехали домой с твёрдым убеждением, что наш город самый чистый и красивый.

500-летний юбилей г. Хойники – событие очень значимое не толь-ко для каждого хойничанина, но и для всех уроженцев Хойникщины, проживающих ныне за её пределами. Районный исполнительный коми-тет пригласил их, всех желающих, принять участие в подготовке празд-ничных мероприятий, перечислив денежные пожертвования. Очень, приятно, что люди откликаются, на полученные средства будет органи-зован фейерверк 25 августа, в день юбилея Хойник, а также приобрете-на футбольная, волейбольная и баскетбольная форма для районных детских спортивных коллективов.

Также приглашаю хойничан сделать подарки своему городу-имениннику, для которых денежные средства не понадобятся. Найдите в своих альбомах чёрно-белые фотоснимки, отображающие историю г. Хойники, отыщите в личных коллекциях старинные книги, предметы домашнего обихода в кладовках и чуланах и таким образом пополните фонды районного краеведческого музея. Информация об этом будет размещена на официальном сайте райисполкома и на страницах нашей районной газеты.

Сохраняя интригу, не озвучиваю пока всех мероприятий, которые состоятся 25 августа в нашем городе. Одно скажу: нет сомнений в том, что ярким и красочным, дарящим мощный заряд энергии и незабывае-мых впечатлений будет 500-й День рождения нашего города. Свои име-нины он встретит цветущим, сильным и, как бы парадоксальным это не казалось, – помолодевшим. В наших силах сделать всё для этого воз-можное.

” (А.М. Зелянкоўскі) няма падставы. І людзі так не казалі, і ў дакументах гэтак пісалі не заўсёды. У “рускамоўнай” грамаце 1574 г. князёў-братоў Аляксандра і Міхаіла Вішнявецкіх сказана, што мяжа іх уладанняў праходзіла “”. Ды нават і ў польскамоўных дакументах форма “Chojniki” зацвердзілася не адразу. Напрыклад, у тарыфе падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1631 г., з вуснаў мясцовых інфарматараў названыя “Chwoyniki”.