• Памятник скорбиПамятник скорби
  • РайисполкомРайисполком
  • ПаркПарк
  • Памятник в честь воинов танковой бригады, участвовавших в освобождении района от немецко-фашистских захватчиковПамятник в честь воинов танковой бригады, участвовавших в освобождении района от немецко-фашистских захватчиков
  • Краеведческий музей Краеведческий музей
  • Физкультурно-оздоровительный комплексФизкультурно-оздоровительный комплекс
  • Гостиница Гостиница
Главная -  Новости -  Новости района

Віншаванне старшыні Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта А.У. Бандарэнка

07.03.2018

Нарэшце да нас прыйшла вясна, хоць з вялікім снегам. У першыя дні сакавіка надвор’е зімовае, аднак варта атрымліваць асалоду ад любой прыроднай прыгажосці. Тым больш, што перад цеплынёй жаночага свята не ўтрымаліся нават маразы – тэмпература паветра пачала падымацца.

У любым выпадку з надыходам вясны быццам зараждаецца новае жыццё. Рэчкі вызваляюцца з-пад халоднага льду, што ўкрываў іх усю зіму. Дрэвы прачынаюцца ад сну і распускаюць новае лісце. Птушкі здалёк прылятаюць на родную зямлю і звонкімі галасамі абуджаюць наваколле. Сонейка пачынае свяціць з новай сілай. І я жадаю ўсім, каб яно свяціла і ўнутры вас. Каб аднаўленне натхняла і дарыла добры настрой. Каб прыкметныя цудоўныя перамены былі не толькі на вуліцы, але ў вашых дамах, сем’ях. Разам з вясной абуджаюцца нашы сэрцы, напаўняючыся пяшчотай, любоўю і дабрынёй – усімі тымі якасцямі, якія несяце ў свет вы, мілыя жанчыны.

Лічу, што лепшы падарунак на 8 Сакавіка – увага, дабрыня і любоў блізкіх. Я жадаю, каб у гэты дзень ва ўсіх хайнічанак быў бляск у вачах. Няхай кожная жанчына будзе акружана клопатам. А кветкі і падарункі – гэта дадатак да пералічанага вышэй. Таму здзіўляйце сваіх родных і каханых, рабіце прыемныя сюрпрызы, якіх так не хапае ў сённяшні час вечнай мітусні і занятасці.

Я высока цаню дасягненні жанчын ва ўсіх сферах жыцця. На вытворчасці, на дзяржаўнай службе, у навуцы, творчасці, спорце вы ідзеце наперадзе, не здаецеся пры першых няўдачах і дабіваецеся сваёй мэты.

Прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва ўмеюць жыць поўным і гарманічным жыццём. Адкрываць хараство ў самых звычайных рэчах, ствараць вакол сябе атмасферу душэўнай цеплыні. Быць добрымі дарадчыцамі для нас, мужчын.

Словы асаблівай удзячнасці хачу адрасаваць усім матулям і бабулям за іх духоўныя сілы, любоў, самаадданасць і клапатлівыя рукі. Моцнага здароўя жадаю жанчынам-ветэранам, жыццёвы подзвіг якіх не параўнаць ні з чым.

Асобныя пажаданні тым жанчынам, якім прыйдзецца сустрэць гэты дзень на працы. У прыватнасці, раненька, яшчэ да ўзыходу сонца, як і ў любы іншы дзень, на малочнатаварныя фермы прыйдуць аператары машыннага даення. Хаця слова "аператар" і мужчынскага роду, прафесія гэта – пераважна жаночая. Менавіта з-пад жаночых рук бяруць пачатак крынічкі, якія потым зліваюцца ў малочныя рэкі.

Віншую ўсіх са святам радасці і надзеі, жадаю поспехаў, невычэрпнай энергіі, цудоўнага настрою, здароўя і дабрабыту. Каб спаўняліся ўсе вашы мары. Толькі з жанчынамі мацнее зямля, будзьце шчаслівымі ўсе, як адна!

З павагай,

А.У. Бандарэнка,
старшыня раённага
выканаўчага камітэта.